Мікалай Трафімавіч Чадовіч
| Мікалай Трафімавіч Чадовіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1948 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 студзеня 2011 (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, рэдактар |
| Жанр | фантастыка |
| Мова твораў | руская |
| Прэміі |
Вандроўнік[d] (1999) |
| Узнагароды | |
| lib.udm.ru/lib/RUFANT/BR… | |
Мікалай Трафімавіч Чадовіч (29 кастрычніка 1948, Чырвоная Слабада, Бабруйская вобласць — 21 студзеня 2011, Мінск) — беларускі пісьменнік-фантаст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 кастрычніка 1948 года ў г.п. Чырвоная Слабада Чырвонаслабодскага раёна Бабруйскай вобласці.
У 1968 годзе скончыў Мінскі тэхнікум сувязі, у 1979 годзе завочна закончыў Маскоўскі інстытут сувязі. У 1970—1990 гадах працаваў брыгадзірам у тралейбусным дэпо ў Мінску, у 1990—1998 гадах — начальнікам транспартнага аддзела і рэдактарам мінскага выдавецтва «Эрыдан».
Памёр 21 студзеня 2011 года ў Мінску пасля працяглай хваробы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў на рускай мове. Першая фантастычная публікацыя, аповяд «Парушальнік» (1983) у газеце «Знамя юности», які быў напісаны ў суаўтарстве з Юрыем Брайдэрам з Дзяржынска, паклаў пачатак доўгаму і плённаму супрацоўніцтву гэтых пісьменнікаў. У канцы 1980-х гадоў творчы дуэт Чадовіча і Брайдэра высунуўся ў першыя шэрагі маладога пакалення савецкай рускамоўнай фантастыкі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат жанравай прэміі «Меч Руматы» (1999), Дзяржаўнай прэміі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (за раман «Стрэлы Пяруна»).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]Сааўтар: Юрый Брайдэр
- Грамадзянін Пекла (2000)
- Дысбат (2000)
- Жыццё Косці Жмуркіна, або Геній злога кахання (2001)
Цыклы твораў
[правіць | правіць зыходнік]- Светы пад лязом сякеры // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Светы пад лязом сякеры (1997)
- Паміж плахай і сякерай (1998) — прэмія Меч Руматы (1999)
- Шчэпкі плахі, аскепкі сякеры[1] (1999)
- Сцежка // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Евангелле ад Цімафея (1991)
- Першыя крокі па Сцежцы: Злы Кацёл (2004)
- Гаспадары Астрога (2004)
- Клінкі максараў (1994)
- Бастыёны Дзіта (1996)
- Губіцель максараў (2000) — Зорны мост-2000. ІІІ месца ў намінацыі «Лепшы цыкл, серыял і раман з працягам».
- Асаблівы аддзел // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Асаблівы аддзел (2005)
- Асаблівы аддзел і трынаццаты вопыт (2005)
- Асаблівы аддзел і попел каўчэга (2006)
- Асаблівы аддзел і вока д’ябла (2006)
- Паляванне на Мінатаўра // Сааўтар Юры Брайдэр
- Цвік у галаве (2002) — Зорны мост-2003. ІІІ месца ў намінацыі «Лепшы раман».
- Вораг за Гімалаямі (2003)
- За веру, цара і сацыялістычную айчыну (2003)
Апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]Сааўтар: Юрый Брайдэр
- Парушальнік (1983)
- Дзень нараджэння бацькі (1984)
- Гульня ў хованкі (1984)
- Іншапланетны сюрпрыз (1984)
- Вакацыі на Месяцы (1984)
- Вогненнае неба (1984)
- Небяспечныя лекі (1984)
- Апошні дзень практыкі (1984)
- Экзамен (1984)
- Лес Ксанфы (1985)
- Асабісты кантакт (1985)
- Рэзідэнт Зямлі (1985)
- Пасёлак на краі Галактыкі (1986)
- Рукапіс, згублены ў архіве (1987)
- Сігнал трывогі (1987)
- Тэлепатычная стрэльба (1987)
- Пекла на Венеры (1988)
- Супраць плыні (1988)
- Адміністрацыя лесу (1989)
- Парадак рэгістрацыі (1989)
- Сляды рэптыліі (1989)
- Візіт інспектара (1990)
- Уладары Сусвету (1990)
- Шукачка (1990)
- Фальшываманетчык (1990)
- Каін яшчэ не нарадзіўся (1991)
- Мёртвая вада (1991)
- Планета Энунда (1991)
- Гісторыя заняпаду і разбурэнні Н-скага завода (1994)
- Карная экспедыцыя (1994)
- Свет па Эйнштэйне (1994)
- Стрэлы Пяруна з падзяляльнымі боегалоўкамі (1994)
- Вучэбны палёт (1994)
Іншыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Добрую гісторыю шкада абрываць… (1998) // Сааўтар: Юрый Брайдэр [інтэрв’ю часопісу «Если»]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Марыя Галіна. Юрий Брайдер, Николай Чадович. Щепки плахи, осколки секиры
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сон Брайдера рождает Чадович… // Шалтай-Болтай. Волгоград. № 4. 2004. С. 124.
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Чырвонай Слабадзе (Салігорскі раён)
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі МЭІС
- Лаўрэаты прэміі «Вандроўнік»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі-фантасты Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Зорны мост»
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне