Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі
Род дзейнасці будаўнік, кіраўнік
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі

Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі (1953, Любань —) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Любані Мінскай вобласці[1].

Уся працоўная дзейнасць звязана з ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі»[1].

З 1984 па 2015 год працаваў начальнікам спецыялізаванага ўпраўлення № 149. У 2001 годзе прысвоена званне Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншымі ўзнагародамі. Званне «Ганаровы грамадзянін г. Салігорска і Салігорскага раёна» прысвоена ў 2008 годзе[1].

Зноскі