Мікалай Уладзіміравіч Карповіч
Appearance
Мікалай Уладзіміравіч Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 верасня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1992 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Мікалай Уладзіміравіч Карповіч (16 верасня 1926, Сітцы, Докшыцкі раён — 8 студзеня 1992) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1950 года працаваў сакратаром Порплішчанскага сельскага савета, з 1952 года — рахункаводам, а з 1953 года — брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса «Сітцы» Докшыцкага раёна. Ураджайнасць збожжавых у паляводчай брыгадзе «Сітцы» ў 1970-я гады дасягнула звыш 40 цэнтнераў з гектара.
Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена ў 1972 годзе за павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 9-й пяцігодцы.
Памёр Мікалай Уладзіміравіч Карповіч 8 студзеня 1992 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Сацыялістычнай Працы (1972)
- Ордэн Леніна
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карповіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.— 750 с. : іл. — С. 602.
- Карпович Николай Владимирович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 245.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны