Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч
Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч (нар. 3 ліпеня 1960, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнаўца і літаратурны крытык, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт (1997). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 ліпеня 1960 года ў в. Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1982), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1986). У 1987—2005 гадах працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры). У 2006—2008 гадах — в.аб. вучонага сакратара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. З 2009 года — загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар каля 500 навуковых работ, у тым ліку 18 кніг і брашур. Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы развіцця беларускай паэзіі ХХ-ХХІ стагоддзяў, рускамоўная літаратура Беларусі, параўнальнае літаратуразнаўства, беларуска-еўрапейскае літаратурнае ўзаемадзеянне, міждысцыплінарныя праблемы сувязей беларускай літаратуры з гісторыяй і нацыянальнай свядомасцю.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў 2000 годзе» (2001).
- Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» ў галіне публіцыстыкі «Залаты Купідон» (2013).
- Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, сумесна з членам-карэспандэнтам НАН Беларусі М. І. Мушынскім і доктарам філалагічных навук Я. А. Гарадніцкім).
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2024).
- Штомесячны грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы навукі на 2024 г.
Асноўныя навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Танк і сучасная беларуская лірыка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 189 с.
- На зломе часу: старонкі інтэрв’ю, дыялогі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 158 с.
- Пошук вядзе ў глыбіню: літаратурна-крытычныя артыкулы, старонкі інтэрв’ю, публікацыі. — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 1998. — 176 с.
- Максім Танк: на скразняках стагоддзя. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. — 254 с.
- Паэзія рэчаіснасці: у свеце Максіма Танка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — 126 с.
- Паэзія Казіміра Сваяка. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 20 с.
- Міхась Васілёк: паэзія давераснёўскага перыяду (да 100-годдзя з дня нараджэння). — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 32 с.
- Паэзія Пятра Сяўрука: да 100-годдзя з дня нараджэння. — Мінск: Про Хрысто, 2006. — 24 с.
- Міхась Машара: паэзія заходнебеларускага перыяду. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. — 40 с.
- Паэзія Заходняй Беларусі (1921—1939). — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 462 с.
- Максім Танк: Талент, заручаны з небам. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 336 с.
- Старажытная беларуская літаратура: нацыянальныя духоўныя карані // Паэтыка літаратурных сувязей. — Мінск: Беларус. навука, 2017. — С. 13 — 112 (сумесна з У. В. Гніламедавым).
- Літаратура. Гісторыя. Свядомасць : гісторыка-літаратурны нарыс. — Мінск : Беларуская навука, 2017 (сумесна з У. В. Гніламедавым). — 387 с.
- Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси: в 2 т. — Т. 1 / авторы проекта: Владимир Гниломедов, Микола Микулич. — Минск: Беларус. навука, 2019. — 829 с.
- Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси. в 2 т. — Т. 2 / авторы проекта: Владимир Гниломедов, Микола Микулич. — Минск: Беларус. навука, 2019. — 843 с.
- Максім Танк: фотаальбом / аўтар праекта Мікола Мікуліч. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 303 с.
- Краса, і праўда, і змаганне: літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 403 с.
- Максім Танк: асоба, паэзія, лёс. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 499 с.