Рачэнскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рачэнскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рачэнь
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 039
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рачэнь.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Свісціна[1], у 1980 годзе — хутар Папарыха[2].

28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі[3]: Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка. 16 кастрычніка 2018 года скаваны хутар Каценін[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (32 населеныя пункты) — 3039 чалавек[5], з іх 97,3 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" Архівавана 19 верасня 2020. (руск.)
  4. Решение Любанского районного Совета депутатов от 16 октября 2018 г. № 32 Об упразднении хутора Котенин Реченского сельсовета Любанского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.