Мікраўгнаенні
Выгляд
Мікраўгнаенні — угнаенні, якія змяшчаюць мікраэлементы, рэчывы, спажываныя раслінамі ў невялікіх колькасцях. Падпадзяляюцца на борныя, медныя, марганцавыя, цынкавыя, кобальтавыя і іншыя, а таксама полімікраўгнаенні, у складзе якіх 2 і больш мікраэлемента. У якасці мікраэлементаў ужываюць солі мікраэлементаў, адходы прамысловасці (дзындры, шламы), фрыты (сплавы соляў са шклом).
Найбольш эфектыўнымі формамі мікраэлементаў з'яўляюцца хелаты (Zn, Cu, B, Mo, Fe, Co) і іншыя злучэнні ў складзе арганічных малекул (борэтаноламін і інш.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікраўгнаенні (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі