Шлам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шлам (ад ням.: Schlamm — бруд) — адходы прадукту, якія складаюць пылавыя і дробязныя яго часткі, што атрымліваюць у выглядзе асадка пры прамыванні якога-небудзь руднага матэрыялу. таксама:

  • Парашкападобныя субстанцыі, звычайна змяшчаюць высакародныя металы, выпадаючыя ў асадак пры электролізе медзі, цынку і іншых металаў.
  • Нерастваральныя адклады ў паравых катлах у выглядзе глею і цвёрдага асадка. Для выдалення шлама кацёл прадзьмухваюць або праводзяць тэрмасіфоннае выдаленне шлама.
  • Брудны асадак каменнага вугалю ці руды пры мокрым узбагачэнні.
  • Асадак у выглядзе дробных часціц, які ўтвараецца пры адстойванні або фільтрацыі вадкасці.
  • Прадукт мокрага памолу кварцавага пяску — пясчаны шлам.
  • Разбураная парода, якая выносіцца буравым растворам з забою свідравіны на паверхню.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца — Мн., Народная асвета, 2004. — С.271