Перайсці да зместу

Бор (хімічны элемент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бор
Выява
Маса 10,81 ± 0,02 атамная адзінка масы[1]
Названа ад borax[d][2]
Матэрыял jadarite[d]
Першаадкрывальнік Гемфры Дэві[2]
Дата адкрыцця 1892[2]
Сімвал элемента B[3]
Хімічная формула B[4]
Canonical SMILES [B][4]
Атамны лік 5[3]
Электронная канфігурацыя 1s² 2s² 2p¹ і [He] 2s² 2p¹
Электраадмоўнасць 2
Ступень акіслення 2, 3 і 1
Шчыльнасць 2 080 ± 1 кг/м³ і 2,46 gram per cubic centimetre
Тэмпература плаўлення 2 077 °C[5]
Boiling point 4 000 °C[6]
Ultimate tensile strength 5 700 MPa
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бор (лац.: Borum) Bхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5; атамная маса 10,811.

Уяўляе сабой крышталічнае рэчыва шэравата-чорнага колеру. Шчыльнасць 2340 кг/м³, тэмпература плаўлення 2075 °C. У прыродзе бор складаецца з двух стабільных ізатопаў: 10B і 11B.

Гісторыя адкрыцця[7]

[правіць | правіць зыходнік]

Атрыманы ў 1808 годзе Ж. Л. Гей-Люсакам і Л. Ж. Тэнарам незалежна ад Г. Дэві.

Гісторыя адкрыцця бора пачынаецца не пазней сярэднявечча. Былі знаёмы злучэнні бора, сярод якіх, шырока выкарыстоўваемая бура. У 1702 годзе галандскі ўрач В. Гомберг, награваючы буру з сернай кіслатой, атрымаў борную кіслату, якую пад назвай «заспакаяльная соль Гомберга» выкарыстоўвалася ў медыцыне. У 1747 г. французскі хімік Т. Барон рабіў спробы вызначыць склад буры і высвятліў, што яна складаецца з солі Гомберга і соды. Шведскі хімік Т. Бергман (шведск.: Torbern Olof Bergman) выказаў меркаванне, што соль Гомберга, хутчэй за ўсё, з'яўляецца борнай кіслатой. У «Табліцы простых целаў» А. Лавуазье ўтрымліваецца тэрмін «борны радыкал», пад якім маецца на ўвазе аксід бору.

Адкрыццё бора належыць некалькім аўтарам. 21 чэрвеня 1808 г. Ж. Л. Гей-Люсак і Л. Ж. Тэнар выступілі з заявай аб сваім адкрыцці, а 30 чэрвеня аб гэтым жа паведаміў Г. Дэві.

Прыродныя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. У вадзе акіянаў утрымліваецца 4,6 мг/л бору. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія).
Сусветная вытворчасць бору (без уліку СССР) у выглдзе злучэнняў складала ў 1980 годзе 2,4 млн. т[8].

Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне. Каля паловы штучных і прыродных злучэнняў бора выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, каля 30 % ў вытворчасці мыйных сродкаў, 4—5 % — у мэтах вытворчасці фарбаў, гербіцыдаў, металургічных флюсаў і інш[8].

Зноскі

  1. Standard atomic weights of the elements 2021 (IUPAC Technical Report)IUPAC, 1960. — ISSN 0033-4545; 1365-3075; 0074-3925doi:10.1515/PAC-2019-0603 Праверана 6 мая 2022.
  2. а б в https://www.rsc.org/periodic-table/element/5/boron
  3. а б Wieser M. E., Coplen T. B., Wieser M. Atomic weights of the elements 2009 (IUPAC Technical Report) // Pure and Applied ChemistryIUPAC, 2010. — Vol. 83, Iss. 2. — P. 359–396. — ISSN 0033-4545; 1365-3075; 0074-3925doi:10.1351/PAC-REP-10-09-14
  4. а б BORON Праверана 18 лістапада 2016.
  5. CRC Handbook of Chemistry and Physics / W. M. Haynes — 95 — Boca Raton: CRC Press, 2014. — P. 4–52. — ISBN 978-1-4822-0868-9
  6. CRC Handbook of Chemistry and Physics / W. M. Haynes — 95 — Boca Raton: CRC Press, 2014. — P. 4–6, 4–52. — ISBN 978-1-4822-0868-9
  7. Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 51—82. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)
  8. а б Бор на сайце ХиМиК.ру(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 4 лістапада 2012.
  9. Бор (химич. элемент)(недаступная спасылка) (руск.)
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 44. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 51—82. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)