Мілаш Лачны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мілаш Лачны
Нарадзіўся 8 сакавіка 1988(1988-03-08)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Славакія
Рост 182 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Малайзія ПДРМ
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
1998—2003 Славакія Спішска-Нова-Вес
2003—2007 Славакія Ружамберак
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Славакія Ружамберак 47 (6)
2010—2012 Чэхія Спарта (Прага) 15 (0)
2011   Славакія Слован (Браціслава) 12 (2)
2012   Шатландыя Данды Юнайтэд 6 (1)
2013 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (3)
2013 Славакія Ружамберак 16 (11)
2014 Казахстан Кайрат (Алматы) 11 (1)
2015 Польшча Шлёнск (Уроцлаў) 6 (0)
2015—2017 Славакія Ружамберак 56 (17)
2017—2018 Славакія Жыліна 8 (0)
2018   Славакія Жыліна II 2 (0)
2018 Грузія Тарпеда (Кутаісі) 13 (2)
2019 Славакія Серадзь 12 (4)
2020 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Амазулу (Дурбан) 7 (0)
2020—2021 Славакія Серадзь 20 (7)
2021—2022 Славакія Пагронне (Ж’яр-над-Гронам) 29 (8)
2022— Малайзія ПДРМ (Куала-Лумпур)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Славакія Славакія (да 21) 12 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Мілаш Лачны (славацк.: Miloš Lačný; нар. 8 сакавіка 1988, Левача, Славакія) — славацкі футбаліст, нападнік малайзійскага клуба ПДРМ з Куала-Лумпура.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Ружамберку», пазней перайшоў у пражскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Не змог замацавацца ў чэшскім клубе, аддаваўся ў арэнды: спачатку ў браціслаўскі «Слован», а сезон 2012 правёў у складзе шатландскага «Данды Юнайтэд». У красавіку 2013 падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[2] і хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў гродзенскі клуб і вярнуўся на радзіму ў «Ружамберак»[3].

У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[4]. У першай палове 2015 года гуляў за польскі «Шлёнск», дзе, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, і ўлетку пакінуў клуб. У верасні 2015 года чарговы раз далучыўся да «Ружамберка», пакінуў яго ў жніўні 2017 года і неўзабаве далучыўся да «Жыліны».

У ліпені 2018 года стаў іграком кутаіскага «Тарпеда», у складзе якога выйграў Кубак Грузіі. У лютым 2019 года вярнуўся ў Славакію, папоўніўшы склад клуба «Серадзь», гуляў у камандзе да канца сезона 2018/19.

У пачатку 2020 года далучыўся да паўднёваафрыканскага клуба «Амазулу», дзе гуляў да верасня, пасля вярнуўся ў «Серадзь». У ліпені 2021 года стаў іграком «Пагроння». У ліпені 2022 года перабраўся ў малайзійскі ПДРМ.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Славакіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі