Мілаш Нікаліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мілаш Нікаліч
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1994(1994-10-03)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 198 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Боснія і Герцагавіна Слога
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Сербія Слога (Баіна-Башта)
2014 Сербія Слога (Пожага) 10 (0)
2015—2017 Сербія Слабада (Ужыцэ) 35 (2)
2015—2016   Сербія Слога (Баіна-Башта) 22 (2)
2018 Беларусь Слуцк 17 (2)
2019 Узбекістан Каканд 1912 5 (0)
2019 Сербія Слабада (Ужыцэ) 0 (0)
2020 Боснія і Герцагавіна Младаст (Добай Какань) 19 (2)
2021 Сербія Злацібар (Чаеціна) 8 (0)
2021—2022 Сербія Лозніца 45 (3)
2023— Боснія і Герцагавіна Слога (Добай) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2023.

Мілаш Нікаліч (сербск.: Милош Николић; нар. 3 кастрычніка 1994, Ужыцэ, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца баснійскага клуба «Слога» з Добая.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Слога» Баіна-Башта ў зоне Дрына (чацвёрты дывізіён Сербіі). У першай палове сезона 2014/15 выступаў за «Слогу» з Пожагі ў сербскай лізе Захад (трэці дывізіён). У пачатку 2015 года далучыўся да «Слабады», аднак да канца сезона заставаўся іграком запасу, толькі аднойчы з’явіўшыся на полі.

Сезон 2015/16 зноў правёў у «Слозе» з Баіна-Башты ў зоне Дрына ў арэндзе. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Слабаду» і пачаў у яе складзе сезон 2016/17, у якім здолеў стаць асноўным абаронцам каманды.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. У першай палове сезона трывала з’яўляўся ў стартавым складзе случан, пазней стаў рэдка выхадзіць на поле. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[3].

З пачатку 2019 года стаў выступаць за ўзбекскі клуб «Каканд 1912». У жніўні 2019 года вярнуўся ў Себрію і зноў стаў іграком «Слабады», аднак так і не згуляў за яе і ў студзені 2020 года адправіўся ў баснійскую «Младаст». У студзені 2021 года далучыўся да «Злацібар», але не дапамог клубу захаваць месца ў Сербскай Суперлізе. У жніўні 2021 года перайшоў у «Лозніцу».

У лютым 2023 года далучыўся да баснійскай «Слогі» з Добая.

Зноскі

  1. Milos Nikolic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Слуцк" подписал защитников из Сербии и Тринидада и Тобаго (руск.). football.by (12 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Муcа, Николич и Примус покинули "Слуцк" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 4 снежня 2018.