Перайсці да зместу

Мілтан (ураган)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілтан
Выява
Краіна
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Мексіканскі заліў і Паўвостраў Фларыда
Дата пачатку 5 кастрычніка 2024[1]
Дата заканчэння 10 кастрычніка 2024[1]
Lowest atmospheric pressure 897 hectopascal[2]
Maximum sustained winds 80 метр у секунду[2]
Нанесеная шкода 34 400 000 000 $[1]
Карта месцазнаходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мілтан» (англ.: Milton) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў пачатку кастрычніка 2024 года ў Мексіканскім заліве ля берагоў Юкатана.

Па прагнозах, ураган, які рухаецца на ўсход праз Мексіканскі заліў, дасягне раёна заліва Тампа, а затым пройдзе над горадам Арланда ў штаце Фларыда. Дырэктар аддзела па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Фларыды Кевін Гатры папярэдзіў, што жыхарам трэба падрыхтавацца да «самай маштабнай эвакуацыі, якую мы бачылі з часоў урагану „Ірма“ 2017 года»[3].

Ураган дасягнуў заходняга ўзбярэжжа штата Фларыда ўвечары 9 кастрычніка ў мясцовасці Сіеста-Кі[4]. Раніцай 10 кастрычніка ён аслабеў.

Ураган пакінуў без электрычнасці больш за 3,5 млн дамоў і прадпрыемстваў. Ацэнка шкоды зойме некалькі дзён, але страхавальнікі папярэджваюць, што страты могуць дасягнуць $60 млрд., у выніку ўдару стыхіі загінулі па меншай меры 16 чалавек[5].

  1. 1 2 3 https://en.wikipedia.org/wiki/Hurricane_Milton
  2. 1 2 https://www.nhc.noaa.gov/archive/2024/al14/al142024.public_a.011.shtml?
  3. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 8 кастрычніка 2024.
  4. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
  5. zviazda.by(недаступная спасылка)