Мінская брама (Бабруйская крэпасць)
| Славутасць | |
| Мінская брама | |
|---|---|
| Брама з боку горада | |
| 53°08′27″ пн. ш. 29°14′31″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Бабруйская крэпасць |
| Тып будынка | брама |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | Аляксандр Ягоравіч Штаўберт |
| Стан | захавалася часткова |
Мінскія брама — колішняя галоўная брама Бабруйскай крэпасці, спраектаваная пецярбургскім архітэктарам А. Я. Штаўбертам (1780—1843 гг.). Праект брамы «найвышэйша ўхвалены» ў пачатку 1824 г. Брама злучала крэпасць з дарогай на Мінск і адкрывалі галоўную вуліцу ў крэпасці, у кірунку да Рагачоўскай брамы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
З унутранага боку мела тры роўнапралётныя аркі, заключаныя паміж лесвіцамі, якія вялі на верх крапасных валаў. Аркі, апраўленыя клінчатымі архівольтамі, абапіраюцца на невысокія руставаныя апоры. Сярэдняя арка служыла для праезду, у крайніх меліся дзверы да кардэгардый; аб'ядноўваў аркі просты карніз. Атык упрыгожваў амаль двухмятровы чыгунны двухгаловы арол, які трымаў у лапах лаўровы вянок і паходню, падпаленую з двух бакоў. У цэлым брама была імпазантным, масіўным збудаваннем, параднасць якому надаваў звычайны для класіцызму набор дэталяў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Елена Квитницкая. Брамы Белоруссии. Часть 2
- Осколок империи Архівавана 23 верасня 2020.
