Мінская тэлевежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінская тэлевежа
Краіна
Месцазнаходжанне Мінск, Рэспубліка Беларусь
Будаўніцтва 1954-1956
Вышыня па шпілі 176,8 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінская тэлевежа — тэлевежа ў Мінску. Размешчана па вуліцы Камуністычная, 6, за будынкам Тэлецэнтра Цэнтральнага тэлебачання Беларусі (АНТ, СТБ)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1 студзеня 1956 г. з мінскай тэлевежы пачала ажыццяўляцца трансляцыя Рэспубліканскай тэлевізійнай студыі. Радыус дзеяння ўпэўненага прыёму дасягаў 70 км.

6 кастрычніка 1967 года Мінскі тэлецэнтр упершыню прыняў па радыёрэлейнай лініі поўны каляровы тэлевізійны сігнал з Масквы па сістэме СЕКАМ-3Б.[1], хоць у той час у Мінску было толькі 5 каляровых тэлевізараў[2], два з якіх былі пастаўлены на Мінскім тэлецэнтры для кантролю за радыёрэлейнай лініяй і эфірам. З 13 верасня 1974 тэлецэнтр рэгулярна вядзе каляровыя перадачы.

Тэлевежа на фоне будынка Тэлецэнтра

Да 1976 года радыётэлевізійны перадавальны цэнтр быў вынесены за горад і вежа стала выкарыстоўвацца толькі для працы перасоўных тэлевізійных станцый і перадачы праграм з Мінска на новы цэнтр. Было выкарыстоўваць яе яшчэ і для стварэння ў сталіцы рэспубліканскай радыётэлефоннай сувязі. Для гэтага вышку ўкарацілі амаль на 40 метраў, правёўшы раніцай 13 ліпеня ўнікальную аперацыю — над вежай павіс верталёт, мантажнікі замацавалі тросы і праз хвіліну машына, падняўшы секцыю, перанесла яе на спецыяльна абсталяваную пляцоўку ў раёне Камсамольскага возера. Хоць дэмантаж можна было здзейсніць і пры дапамозе «паўзучага» крана, які выкарыстоўваўся ў такіх выпадках, але на гэта б спатрэбілася шмат часу і падняць шматтонны груз на такую вышыню было практычна немагчыма. Таму ўпершыню ў Мінску гэту аперацыю ўзяў на сябе верталёт «МІ-10К», прызначаны для мантажных прац (выконваў гэту працу вопытны маскоўскі экіпаж у складзе Ф. Бялушкіна, Селіверстава, Правалава і вядучага інжынера А. Чубарава). Далей, на вышыні каля 160 метраў была змантавана пляцоўка дыяметрам у 20 метраў, якая складалася з 8 пяцітонавых пялёсткаў, на якой усталявалі антэны, неабходныя для працы новага віду сувязі.

Тэхнічная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • першапачатковая вышыня — 200 м.
  • вышыня ў даны час — 176 м.
  • верхняя пляцоўка — 160 м.

Зноскі

  1. нумар газеты «Вячэрні Мінск» ад 1 лістапада 1967 года
  2. Кошт першых каляровых тэлевізараў дасягаў 800—1250 рублёў (па тых часах немалыя грошы)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]