Мінскі гарадскі педагагічны каледж
Мінскі гарадскі педагагічны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1921 |
Тып | педагагічнае вучылішча[d] |
Размяшчэнне | |
pedkol.minsk.edu.by | |
Мінскі гарадскі педагагічны каледж (МГПК) — сярэдне-спецыяльная ўстанова адукацыі ў Мінску, якая рыхтуе спецыялістаў па выхаванні дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Размешчаны па адрасе вул. Макаёнка, 29.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1921 годзе быў адкрыты Мінскі педагагічны тэхнікум, яго першым дырэктарам стаў А. А Сцепуржынскі. Будынак тэхнікума размяшчаўся па вуліцы Савецкай, 107. Да 1925 года педтэхнікум рыхтаваў настаўнікаў пачатковых класаў, у 1925 годзе адкрылася дашкольнае аддзяленне[1].
У 1937 годзе было адкрыта Мінскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай Народнага камісарыята асветы БССР[1].
З 1941 па 1944 гады ў сувязі з акупацыяй Мінска педвучылішча часова спыніла існаванне, а ў 1944 годзе аднавіла сваю дзейнасць. У той час вучылішча размяшчалася па вуліцы Захарава, 59. У 1956 годзе загадам Міністэрства асветы БССР МПВ імя Крупскай было закрыта. Ізноў адкрыта ў 1965 годзе ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР на базе Смалявіцкага педвучылішча[1].
У 1982 годзе вучылішча было падзелена на 2 навучальных установы: педвучылішча №1 (дашкольнае) і №2, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў[1]. Пазней ім быў нададзены статус каледжаў. У 2004 годзе каледжы былі рэарганізаваны і далучаны да вышэйшых навучальных устаноў[2].
У 2016 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта створана дзяржаўная ўстанова адукацыі Мінскі гарадскі педагагічны каледж, які здзяйсняе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Пачатковая адукацыя» і «Дашкольная адукацыя»[1].
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Антон Іванавіч Марэцкі (нар. 1936) — беларускі філосаф.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- pedkol.minsk.edu.by — афіцыйны сайт Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа