Лінгвагуманітарны каледж
| Лінгвагуманітарны каледж (ЛГК) | |
|---|---|
| Дата заснавання | 1983 |
| Тып | каледж |
| Дырэктар | Надзея Іванаўна Меншчыкава |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | 220005, г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60-Б |
| mglk.by | |
Мінскі дзяржаўны лінгвагуманітарны каледж (руск.: Минский государственный лингвогуманитарный колледж) — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Мінску. Размешчаны па вул. Прытыцкага, 60-Б.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе было заснавана Мінскае педагагічнае вучылішча № 2[1].
У 1993 годзе вучылішча было пераназвана ў Мінскі педагагічны каледж. А ў 1996 годзе ён становіцца Мінскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1998 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта перайменаваны ў Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 1[1].
У 2004 годзе рэарганізаваны ў «Педагагічны каледж» УА МДЛУ, з 2006 года — «Лінгвагуманітарны каледж» УА МДЛУ[1]. З 2024 года — Мінскі дзяржаўны лінгвагуманітарны каледж[2].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]| Спецыяльнасць | Кваліфікацыя | Падрабязней |
|---|---|---|
| Замежная мова | Настаўнік | Англійская і нямецкая мовы[1] |
| Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання | Сакратар-рэферэнт[1] | |
| Лінгвістычнае забеспячэнне сацыякультурнай дзейнасці | Арганізатар сацыякультурнай дзейнасці | З веданнем замежнай мовы[1] |
Выпускнікі Лінгвагуманітарнага каледжа маюць права паступаць на скарочаныя тэрміны навучання ў БДУЗМ на спецыяльнасці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў БДУЗМ[3].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 1979) — беларуская пісьменніца.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Лингвогуманитарный колледж МГЛУ Архівавана 5 верасня 2016. на сайце Budny.by
- ↑ История колледжа | Минский государственный лингвогуманитарный колледж (руск.).
- ↑ Сокращенный срок обучения | БГУИЯ (руск.).
Спысылкі
[правіць | правіць зыходнік]- mglk.by — афіцыйны сайт Лінгвагуманітарнага каледжа