Мінск (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінск
Жанры джаз-рок[d]
Краіны
Склад

«Мінск»беларускі музычны ансамбль, у якасці бас-гітарыста сваю музычную кар’еру ў якім пачынаў Аляксандр Ціхановіч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт з зорным складам, магутнай духавой секцыяй, але кароткай гісторыяй. Яго стварыў Валянцін Бадзьяраў пасля свайго сыходу з «Песняроў» у 1972 годзе. Спяваў у гурце Валерый Дайнэка, а на бас-гітары граў Аляксандр Ціхановіч, ужо вядомы па ўдзеле ў гурце «Факіры». Назваліся яны па аналогіі з гуртом «Chicago[en]» і гралі падобную музыку — джаз-рок[en], свае інтэрпрэтацыі «Blood, Sweat and Tears[en]» і нават Хендрыкса.[1] Рок-гурт «Мінск» дзейнічаў пры філармоніі, але затым гэтую групу прыкрылі, як неадпаведную савецкай ідэалогіі.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]