Міністр замежных спраў Францыі
Міністр замежных спраў (фр.: Ministre des Affaires étrangères) ва Урадзе Францыі з’яўляецца членам кабінета, адказным за адносіны Французскай Рэспублікі з замежнымі краінамі. У падпарадкаванні міністра знаходзяцца міністр-дэлегат па еўрапейскіх справах, міністр-дэлегат па справах развіцця і міністр-дэлегат па справах французскіх грамадзян за мяжой і франкафоніі. У наш час міністрам з’яўляецца Кацярына Калона.
Міністэрства замежных спраў (фр.: Ministère des Affaires étrangères) размешчана на набярэжнай Кэ д’Арсэ (Quai d'Orsay) у Парыжы. Кэ д’Арсэ часта выкарыстоўваецца як сінонім Міністэрства замежных спраў Францыі. Частка цэнтральнага апарата Міністэрства размешчана ў Нанце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1589 годзе чатыры французскіх дзяржаўных сакратарыята, якія спецыялізаваліся на асобных кірунках знешняй палітыкі, былі аб’яднаны, і быў прызначаны Дзяржаўны сакратар па замежных справах.
Пасада Дзяржаўнага сакратара па замежных справах была ператворана ў пасаду міністра замежных спраў у 1791 годзе. Усе міністэрскія пасты былі скасаваны ў 1794 у адпаведнасці з рашэннем Нацыянальнага Канвента і адноўлены Дырэкторыяй (у перыяд Дырэкторыі пасада назвалася «Міністр замежных зносін»). Напалеон Банапарт аднавіў назву пасаду «Міністр замежных спраў».
На працягу кароткага перыяду ў 1980-х пост быў паўторна пераназваны ў «міністр знешніх зносін».
З 2007 года па 2012 год да назвы пасады былі дададзены словы «і еўрапейскіх». З 2012 года вярнулі старую назву.
Задачы Міністэрства
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармаванне Прэзідэнта і Старшыні ўрада Францыі аб міжнародным становішчы і сітуацыі ў іншых краінах.
- Распрацоўка стратэгіі знешняй палітыкі Францыі.
- Ажыццяўленне і каардынацыя міжнародных адносін Французскай Рэспублікі.
- Абарона інтарэсаў французскіх грамадзян за мяжой.