Богуслаў Собатка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Богуслаў Собатка
чэшск.: Bohuslav Sobotka
B Sobotka 2015 Praha.JPG
Сцяг Прэм'ер-міністр Чэхіі
29 студзеня 2014 — 6 снежня 2017
Прэзідэнт Мілаш Земан
Папярэднік Іржы Руснак
Пераемнік Андрэй Бабіш
Сцяг Міністр фінансаў Чэхіі
15 ліпеня 2002 — 3 чэрвеня 2006
Сцяг Старшыня Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
з 18 сакавіка 2011
Папярэднік Іржы Параўбек

Нараджэнне 23 кастрычніка 1971(1971-10-23) (49 гадоў)
Брно-прыгарад, ЧССР
Жонка Olga Sobotková[d][1][2]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя
Адукацыя Масарыкаў універсітэт
Прафесія юрыст
Дзейнасць палітык, эканаміст, адвакат
Аўтограф Bohuslav Sobotka signature.svg
Commons-logo.svg Богуслаў Собатка на Вікісховішчы

Бо́гуслаў Со́батка (чэшск.: Bohuslav Sobotka; нар. 23 кастрычніка 1971, Тэльніцы, акруга Брно-прыгарад, Чэхаславакія) — чэшскі палітык, міністр фінансаў у 2002—2006, выконваючы абавязкі кіраўніка Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі ў 2005—2006 і з 2010 года. З 17 студзеня 2014 года па 6 снежня 2017 — прэм'ер-міністр Чэхіі.

У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт Масарыкава ўніверсітэта ў Брно, дзе вучыўся разам са Здэнекам Коўдзелкай.

У 1996 годзе быў упершыню абраны ў Палату дэпутатаў. 15 ліпеня 2002 года стаў міністрам фінансаў ва ўрадзе Уладзіміра Шпідлы, захаваў сваю пасаду ў кабінетах Станіслава Гроса і Іржы Параўбека; сышоў у адстаўку пасля паражэння ЧСДП на выбарах 2006 года.

Двойчы — у 2003—2004 і 2005—2006 гадах — быў віцэ-прэм’ерам урада. Пасля адстаўкі Станіслава Гроса Собатка часова выконваў абавязкі кіраўніка партыі да партыйных выбараў (на іх перамог Параўбек). Пасля няўдалага выступлення ЧСДП на парламенцкіх выбарах 2010 года і адстаўкі Параўбека з пасады старшыні партыі Собатка зноў стаў выконваючым абавязкі кіраўніка партыі. У сакавіку 2011 года абраны старшынёй партыі. Таксама Собатка ўзначальвае фракцыю ЧСДП у Палаце дэпутатаў.

17 студзеня 2014 года прызначаны прэм’ер-міністрам Чэхіі[3].

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. iDNES.cz — 2003. Праверана 9 лістапада 2020.
  2. iDNES.cz — 2018. Праверана 9 лістапада 2020.
  3. Прэм’ер Богуслаў Собатка. Хто ён? Радыё Прага

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]