Перайсці да зместу

Станіслаў Грос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Грос
Stanislav Gross
Сцяг5-ы Старшыня Урада Чэхіі
4 жніўня 2004 — 25 красавіка 2005
Прэзідэнт Вацлаў Клаус
Папярэднік Уладзімір Шпідла
Пераемнік Іржы Параўбек
Сцяг Міністр унутраных спраў Чэхіі
5 красавіка 2000 года — 4 жніўня 2004 года
Папярэднік Вацлаў Груліх
Пераемнік Францішак Бублан

Нараджэнне 30 кастрычніка 1969(1969-10-30)
Чэхаславакія Прага, Чэхаславакія
Смерць 16 красавіка 2015(2015-04-16) (45 гадоў)
Чэхія Прага, Чэхія
Месца пахавання
Жонка Šárka Grossová[d][2][3]
Дзеці Natálie Grossová[d] і Denisa Grossová[d]
Грамадзянства
Партыя Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя
Адукацыя Карлаў універсітэт, юрыдычны факультэт (1999)
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Cross of Merit of the Minister of Defence of the Czech Republic 1st Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Грос (чэшск.: Stanislav Gross; 30 кастрычніка 1969, Прага, Чэхаславакія — 16 красавіка 2015, Прага, Чэхія) — чэшскі палітык, прэм’ер-міністр Чэхіі з 4 жніўня 2004 года па 25 красавіка 2005 года.

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1969 года ў Празе (Чэхаславакія). Скончыў тэхнічную школу ў Празе, працаваў памочнікам машыніста. Пазней атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Карлавага ўніверсітэта.

Уключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць адразу пасля «аксамітавай рэвалюцыі», уступіў у ЧСДП. У 1992 годзе быў выбраны ў парламент Чэхіі, у 2000 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Мілаша Земана.

У 2004 годзе Уладзімір Шпідла, які сыйшоў у адстаўку з-за няўдалага выступлення партыі на выбарах у Еўрапарламент, перадаў сваю пасаду Гросу, які ў момант свайго прызначэння быў адным з самых папулярных палітыкаў у Чэхіі[5]. Аднак вельмі хутка Грос быў вымушаны сысці ў адстаўку па прычыне падзення яго асабістага рэйтынгу; у прыватнасці, яму інкрымінавалася купля дарагой кватэры ў Празе за грошы незразумелага паходжання[6].

Памёр 16 красавіка 2015 года ў Празе.

Зноскі