Міскіта (мова)
| Міскіта | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Mískitu |
| Краіны | Гандурас, Нікарагуа |
| Рэгіёны | Цэнтральная Амерыка |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў | 231000 |
| Статус | уразлівая[d] |
| Класіфікацыя | |
|
Міскіта |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | miq |
| WALS | mis |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 1891 і 1862 |
| Ethnologue | miq |
| ELCat | 4660 |
| IETF | miq |
| Glottolog | misk1235 |
Мі́скіта (саманазвы: Mískitu) —– індзейская мова Цэнтральнай Амерыкі. Распаўсюджана на карыбскім узбярэжжы Нікарагуа і Гандураса. Родная мова народа міскіта. Колькасць носьбітаў (2019 г.) — 231 000 чал.[1]

Мова міскіта адносіцца да сям'і моў місумальпан. Мае цэнтральнаамерыканскае паходжанне. Падчас існавання дзяржавы міскіта ў XVII — XIX стст. стала мовай межэтнічных камунікацый на заходнім карыбскім узбярэжжы, адначасова зведала моцны лексічны ўплыў англійскай мовы. У выніку падзелу Маскітавага берага паміж Нікарагуа і Гандурасам носьбіты міскіта сутыкнуліся з пашырэннем уплыву афіцыйнай іспанскай мовы.
Першыя запісы на мове міскіта вядомы з XVII ст. У канцы XIX — пачатку XX ст. пратэстанцкія місіянеры распрацавалі алфавіт на аснове лацінкі, апублікавалі граматыку і слоўнік мовы міскіта. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца гэта пісьмовая версія. У 1985 г. у Нікарагуа была складзена болей сучасная граматыка[2].
У Гандурасе працуе каля 20 школ, дзе міскіта выкладаецца поруч з іспанскай мовай.