Містэр Дарсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фіцуільям Дарсі
англ.: Fitzwilliam Darcy
Выява
Фіцуільям Дарсі і Элізабэт Бэнэт, ілюстрацыя Чарлза Брока (1895).
Стваральнік: Джэйн Осцін
Творы: «Пыха і перадузятасць»
Пол: мужчынскі
Нацыянальнасць: англічанін
Месца жыхарства: Пэмбэрлі
Узрост: 28
Сям’я: містэр Дарсі (бацька), місіс Эн Дарсі (маці), Джарджыяна (сястра)
Ролю выконвае: Эндру Осбарн (1938), Лоўрэнс Аліўе (1940), Пітэр Кушынг[en] (1952), Алан Бэдэл[en] (1958), Льюіс Фаэндэр[en] (1967), Дэвід Рынтул[en] (1980), Колін Фёрт (1995), Мэцью Макфэд’ен[en] (2005)

Фіцуільям Дарсі (англ.: Fitzwilliam Darcy), таксама Містэр Дарсі (англ.: Mr Darcy) — літаратурны персанаж, адзін з галоўных герояў рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць».

Містар Дарсі — 28-гадовы арыстакрат, уладальнік сямейнага маёнтка Пэмбэрлі ў графстве Дэрбішыр і гадавога даходу ў 10 000 фунтаў. Нягледзячы на тое, што ён прыгожы, статны і разумны малады чалавек, яму не хапае лёгкасці ў камунікацыі, і таму іншыя часта памылкова прымаюць яго стрыманасць за празмерную пыху (што, аднак, у некаторых выпадках аказваецца не далёка ад праўды).

Ролю містэра Дарсі ў тэле- і кінаадаптацыях выконвалі Эндру Осбарн (1938), Лоўрэнс Аліўе (1940), Пітэр Кушынг[en] (1952), Алан Бэдэл[en] (1958), Льюіс Фаэндэр[en] (1967), Дэвід Рынтул[en] (1980), Колін Фёрт (1995), Мэцью Макфэд’ен[en] (2005).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]