Эн Эліят

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эн Эліят
англ.: Anne Elliot
Выява
Эн Эліят, ілюстрацыя Чарлза Брока (1909)
Стваральнік: Джэйн Осцін
Творы: «Перакананне»
Пол: жаночы
Нацыянальнасць: англічанка
Месца жыхарства: Кілінч-Хол, Сомерсет
Узрост: 27
Месца нараджэння: Кілінч-Хол, Сомерсет
Сям’я: сэр Уолтэр Эліят (бацька), Элізабэт, Мэры (сёстры), Чарлз Масгроўв (зяць), Уільям Эліят (кузэн)
Ролю выконвае: Дафна Слейтэр[en] (1960), Эн Фёрбэнк[en] (1971), Аманда Рут[en] (1995), Салі Хокінс (2007), Дакота Джонсан (2022)

Эн Эліят (англ.: Anne Elliot) — літаратурны персанаж, галоўная гераіня апошняга рамана Джэйн Осцін «Перакананне».

У 19 гадоў Эн Эліят пераканалі разарваць заручыны з Фрэдэрыкам Уэнтвартам, маладым перспектыўным лейтэнантам каралеўскага флота, але простым чалавекам без багацця, і яна так і не выйшла замуж. Самотная, нялюбая ганарыстаму і прэтэнцыёзнаму бацьку і старэйшай сястры, яна вядзе сумнае жыццё векавухі. Сямю гадамі пазней, у верасні 1814 года, малады чалавек, якога яна ніколі не забывала, вяртаецца ў Англію. На флоце ён прасунуўся па службе і разбагацеў. Першыя сустрэчы Эн і Фрэдэрыка балючыя. Ён захаваў уяўленне пра яе як пра чалавека, які занадта лёгка паддаецца ўплыву, і яна ясна бачыць, што ён усё яшчэ злы на яе. Але ў свае 27 гадоў яна пасталела і здабыла дастатковую незалежнасць ад сям’і і сацыяльнага кола, каб самой выбіраць сяброў і сваю будучыню.

Пасмяротна выдадзены раман Джэйн Осцін прадстаўляе партрэт незалежнай, разумнай і меланхалічнай жанчыны, чуйнай і ўважлівай да навакольных, якая зноў набывае ўпэўненасць у сабе, калі ёй даецца другі шанец здабыць шчасце. Гэтае шчасце зусім не падобнае на шчасце іншых гераінь Осцін, бо яна выходзіць замуж не за землеўладальніка ці святара, а за капітана карабля. Яна будзе «ганарыцца тым, што стала жонкай марака», але пры гэтым зазнае трывогі і нягоды гэтага стану. Эн Эліят лічыцца самай разважлівай і адказнай осцінаўскай гераіняй, і чытач асаблівым чынам пасвячаецца ў яе думкі, якія адрозніваюцца дакладнасцю і праніклівасцю, чаго не было ў гераінь папярэдніх раманаў[1].

Ролю Эн Эліят у тэле- і кінаадаптацыях выконвалі Дафна Слейтэр[en] (1960), Эн Фёрбэнк[en] (1971), Аманда Рут[en] (1995), Салі Хокінс (2007), Дакота Джонсан (2022).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lydia Martin 2007, p. 205