Міхал Абламовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Абламовіч
Габданк
Габданк
межавы суддзя Навагрудскага павета[d]

Нараджэнне 1775
Смерць 23 кастрычніка 1839(1839-10-23)
Месца пахавання
Род Абламовічы[d]
Бацька Кароль Абламовіч[d]
Маці Ганна з Эйсмонтаў[d]
Жонка Вікторыя з Абламовічаў[d]

Міхал Абламовіч (польск.: Michał Abłamowicz; 1775 — 23 кастрычніка 1839) — дзяржаўны службовец і землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецага роду Абламовічаў герба «Абданк». Нарадзіўся ў сям’і Кароля Абламовіча і Ганны з Эйсмонтаў[1]. Меў пяцёра братоў, у тым ліку Ігнація, фізіка, прафесара Кіеўскага ўніверсітэта, Вікенція і Іосіфа (нар. 1803), дактароў медыцыны Віленскага ўніверсітэта.

Адвакат (1802), потым навагрудскі межавы суддзя. Судзіўся з Міхаілам Пашкевічам (1809). Арандаваў зямлю ў в. Кукевічы Дамініка Абламовіча (1811), пазней уладальнік маёнтка Жухавічы Навагрудскага павета[1].

Магіла

Памёр 23 кастрычніка 1839 года. Пахаваны каля касцёла Святога Юрыя ў Паланечцы[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Вікторый Абламовіч меў дзяцей[2]:

Сыны валодалі ў 19 ст. спадчыннымі маёнткамі Жухавічы і Уцеха Навагрудскага павета[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Міхаіл (8) // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — С. 41. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.
  2. S. Uruski, Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, t. 1, Warszawa 1904, s. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]