Міхал Булгарын
| Міхал Булгарын | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Булат[d] | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Казімір Бяляўскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1739[1] | ||||||
| Смерць | 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1813[1] | ||||||
| Род | Булгарыны | ||||||
| Бацька | Томаш Булгарын[d] | ||||||
| Жонка | Казіміра Ельская[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Міхал Булгарын — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Булгарынаў герба «Булат». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа, сына Тамаша Булгарына і Ганны з Ельскіх. Меў брата Яна[2].
Пісар земскі ваўкавыскі ў 1766—1783 гадах, дэпутат на Галоўны Трыбунал ВКЛ у Вільні ў 1766 г., камісар да камісіі скарбовай ВКЛ у 1777 г., паўторна дэпутат на Трыбунал у 1779 г., пасол на сойм 1773—1775 г. і з яго — дэпутат на перамовах з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй па першым падзеле Рэчы Паспалітай, а таксама распарадчык фундушаў скасаванага Ордэна езуітаў, атрымаў Ялоўскае староства (1775 г.)[2].
Сябра Пастаяннай Рады пры каралі польскім і вялікім князі літоўскім Станіславе Аўгусце Панятоўскім у 1775 г., яго гарачы прыхільнік, ваўкавыскі пасол на Чатырохгадовы сойм у 1788 г[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]3 жонкай Казімірай Ельскай меў сыноў[2]:
- Юзаф, у 1792—1795 г. падстолі ваўкавыскі;
- Марцін;
- Станіслаў;
- Калікст.
Зноскі
- 1 2 3 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 354. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- 1 2 3 4 Аляксей Шаланда. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у XVI-XVIII ст. Архівавана 14 ліпеня 2024.