Павел Ян Грабоўскі
Павел Ян Грабоўскі | |
![]() | |
Павел Грабоўскі. Я. Б. Лямпі, 1790 | |
![]() Герб «Окша» | |
Дзейнасць | хірург |
---|---|
Веравызнанне | пратэстант |
Нараджэнне | 1759[1][2][3] |
Смерць | 4 лістапада 1794
|
Дынастыя | Род Грабоўскіх |
Бацька | Ян Юрый Грабоўскі[d] |
Маці | Ганна з Грушчынскіх[d] |
Жонка | Людвіка з Тызенгаўзаў[d] |
Ваенная служба | |
Званне | генерал |
Узнагароды | |
Павел Ян Грабоўскі (польск.: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ваўкавыскі (з 1783), генерал-інспектр вялікалітоўскага войска (1798—1791), генерал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павета на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.
Павел Ян Грабоўскі — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.
У 1771—1775 гадах навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў з Якубам Ясінскім. У 1781 годзе як капітан 5-га палка пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар». У 1785 абіраўся паслом на сойм. У 1785 годзе прызначаны генеральным інспектрам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце, а ў 1788 — абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павета. Падчас паседжанняў Сойма выказваўся за паскарэнне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаннях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дэсыдэнт выказваўся пра пытанні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Член соймавай дэпутацыі па пакрыцці дэфіцыту. Падтрымаў на сойме ўхвалу Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і стаў удзельнікам Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая.
15 мая 1792 года прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць медаль Virtuti Militari[4]. Удзельнічаў у вайне з Расіяй, за што атрымаў гэты медаль. У 1794 годзе далучыўся да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 16 мая — узведзены ў ранг генерал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня — прызначаны камандзірам дывізі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасні таго ж года дзейнічаў са сваім аддзелам на Палессі. Праз Гродна рушыў на Варшаву.
Загінуў пры абароне прадмесця Варшавы — Прагі[5].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Грабоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 551. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Herebst Stanisław. Grabowski Paweł // Polski Słownik Biograficzny. Tom 8. — Wrocław — Kraków, 1956.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Ян Грабоўскі
- Генеалогія(польск.)
- Нарадзіліся ў 1759 годзе
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1794 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Род Грабоўскіх
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Старосты ваўкавыскія
- Генералы Рэчы Паспалітай
- Генералы інспектры войскаў літоўскіх
- Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
- Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
- Удзельнікі паўстання 1794 года
- Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая