Міхаіл Іванавіч Осіпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Осіпаў
Дата нараджэння 15 лютага 1914(1914-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1943(1943-11-11) (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў войскі сувязі
Гады службы 19411943
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Міхаіл Іванавіч Осіпаў (19141943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Осіпаў нарадзіўся 15 лютага 1914 года ў вёсцы Аляксееўка (цяпер — Ленінскі раён Тульскай вобласці). Да вайны працаваў спачатку ў сельскай гаспадарцы, затым на заводах у Туле. У 1941 г. Осіпаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да верасня 1943 года гвардыі старшы сяржант Міхаіл Осіпаў камандаваў тэлефонным аддзялення роты сувязі 37-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года аддзяленне Осіпава пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма, праклаўшы лінію сувязі і падтрымліваючы яе працаздольнасць на працягу ўсяго перыяду тых баёў. 11 лістапада 1943 года Осіпаў загінуў у баі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі старшы сяржант Міхаіл Осіпаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].

Зноскі

  1. а б в Осипов Михаил Иванович (руск.). AZ Library. Праверана 2014-4-29.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Іванавіч Осіпаў на сайце «Героі краіны»