Міхаіл Алегавіч Сарочкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Сарочкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Алегавіч Сарочкін
Нарадзіўся 20 лютага 1992(1992-02-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Гарадзея
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2013 Сцяг Расіі Волга (Ніжні Ноўгарад) 0 (0)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Ангушт (Назрань) 17 (1)
2014 Сцяг Расіі Волга (Цвер) 3 (0)
2014 Сцяг Расіі Разань 3 (0)
2015 Сцяг Расіі Шахцёр (Пешалань)
2015 — 2016 Сцяг Расіі Волга-Алімпіец (Ніжні Ноўгарад) 16 (3)
2016 Сцяг Расіі Сызрань-2003 13 (0)
2017 — 2018 Сцяг Расіі Алімпіец (Ніжні Ноўгарад) 34 (6)
2019 — Сцяг Беларусі Гарадзея

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2019.


Міхаіл Сарочкін (нар. 20 лютага 1992, Ніжні Ноўгарад) — расійскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Гарадзея».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец нижагародскага футбола (школы «Водніка» і «Радыя»). Дарослую кар’еру пачынаў у дублі ніжагародскай «Волгі», у сезоне 2013/14 выступаў у ФНЛ за «Ангушт», пазней у ніжэйшых дывізіёнах за цвярскую «Волгу», «Разань» і «Шахцёр» з пасёлка Пешалань. У 2015 годзе вярнуўся ў Ніжні Ноўгарад, папоўніўшы склад новаўтворнага клуба «Волга-Алімпіец», і забіў першы афіцыйны гол у яго гісторыі. У пачатку 2016 года перастаў трапляць у склад і ўлетку перайшоў у «Сызрань-2003», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Алімпіец» і дапамог яму атрымаць перамогу ў трэцім расійскім дывізіёне. Пасля сезону 2017/18 пакінуў каманду.

У сакавіку 2019 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Расіі Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Урал-Паволжжа»): 2016/17

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]