Міхаіл Міхайлавіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Міхайлавіч Волкаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат сельскагаспадарчых навук[d]
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Нараджэнне: 23 верасня 1963(1963-09-23) (55 гадоў)
в. Гарбачэва, Расонскі раён, Віцебская вобласць

Міхаіл Міхайлавіч Волкаў (23 верасня 1963, в. Гарбачэва, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 верасня 1963 года ў в. Гарбачэва Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Іскра» Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам старшыні калгаса імя Ф.Энгельса Шумілінскага раёна.

З 1992 года працаваў ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры захоўвання і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства, дэканам агранамічнага факультэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]