Міхаіл Фёдаравіч Барздыка
| Міхаіл Барздыка | |
|---|---|
| Імя пры нараджэнні | Міхаіл Фёдаравіч Барздыка |
| Дата нараджэння | 14 студзеня 1944 (82 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, графік |
| Месца працы | |
| Жанр | станковая графіка, афорт і кніжная графіка |
| Вучоба | |
| Член у | |
Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна. Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1986 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[1].
У 1976-1977 гадах выкладаў на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута[1]. 3 1975 года супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі.
У 1979—1989 гадах дзейнічала творчая незалежная суполка трох мастакоў «БУКУБ» (Бушчык, Кузняцоў, Барздыка).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў станковай (пераважна афорт), кніжнай графіцы. Асноўныя творы: лісты «Вятры часу», «Доўгі шлях», «Напярэдадні», цыклы афортаў «Снежаньскія дні», «Снежаньскія забавы», «Дні лістапада», «Падабенствы», «Прадчуванне налёту»[1]. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.).
У 2001 годзе праілюстраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[2]. Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Рускім музеі (Санкт-Пецярбург), пінакатэцы Рыпэ-Сан-Джынезіа (Італія), музеі сучаснага мастацтва «Шамальер» (Францыя), муніцыпальным музеі мастацтва, г. Дзьёр (Венгрыя)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны сярэбраным медалём Еўрапейскай Акадэміі мастацтваў на 22 міжнародным салоне графікі ў Бельгіі (1992), залатым медалём на міжнародным конкурсе графікі ў Валоніі, Бельгія (1993)[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Барздыка Міхаіл Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Борздыко Михаил Федорович Архівавана 23 ліпеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барздыка Міхаіл Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 341—342
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
- Выкладчыкі БНТУ
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
- Графікі Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Мастакі-ілюстратары Беларусі