Сымон-музыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Сымон-музыка
Жанр: паэма
Аўтар: Якуб Колас
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 19111925
Асобнае выданне: 1925

«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 19111925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ўяўляе сабой жывую серыю адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцці народа[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Урывак з паэмы. Аўтограф Я. Коласа. 1952 г.

Задума напісаць паэму ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма з'явілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сцяг» у 1921 годзе[4].

Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфія[5]. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 годзе, аднак падчасе вяртання дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены[3]. Тым не менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925[4].

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Памятная манета Нацбанка Беларусі, 2005

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968)[6], Віктарам Александровічам (1986)[7], Міхаілам Барздыкам (2001)[8], Барысам Заборавым (1972)[9], Мікалаем Селяшчуком (1990)[10], Уладзімірам Шоўкам (2002)[11], Галінай Шапялевіч [12].

На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзвюх дзеях[13].

Зноскі

  1. Колас Якуб // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7.
  2. Колас Якуб // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
  3. 3,0 3,1 Колас Я. Сымон-музыка. Паэма. Факсімільнае выданне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012.
  4. 4,0 4,1 4,2 Колас Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Мн., Маст. літ., 1974. С. 489—491. — 624 с.
  5. Вялікі пясняр беларускага народа, выд. АН БССР, Мінск, 1959.
  6. Агунович Эдуард Константинович
  7. Александрович Виктор Францевич
  8. Борздыко Михаил Федорович
  9. Заборов Борис Абрамович
  10. Селещук Николай Михайлович
  11. Шолк Владимир Исаакович
  12. Шепелевич Галина Вячеславовна
  13. Сымон-музыка. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Праверана 1 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]