Міхаіл Якаўлевіч Каплан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Якаўлевіч Каплан
Дата нараджэння 29 жніўня 1932(1932-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 2022(2022-07-07) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Гады актыўнасці 19542012
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі

Міхаіл Якаўлевіч Каплан (29 жніўня 1932, Свяцілавічы, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 7 ліпеня 2022, Ізраіль) — савецкі і расійскі драматычны акцёр і тэатральны педагог, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 жніўня 1932 года ў пасёлку Свяцілавічы Гомельскай вобласці БССР. Вырас у Свярдлоўску, куды ў 1941 годзе з двума дзецьмі эвакуіравалася яго маці.

У 1954 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. М. Астроўскага. З верасня па кастрычнік 1954 года служыў у Рэспубліканскім тэатры рускай драмы Карэла-Фінскай ССР (Петразаводск). З верасня 1957 па верасень 1958 года быў акцёрам Чыцінскага абласнога драматычнага тэатра. З верасня 1958 па жнівень 1971 года выступаў на сцэне Стаўрапольскага тэатра драмы.

З верасня 1971 года больш за 40 гадоў служыў у Пензенскім абласным драматычным тэатры, дзе сыграў амаль 70 роляў.

У 1970-я гады выкладаў сцэнічную мову і сцэнічны рух на тэатральным аддзяленні Пензенскага культурна-асветнага вучылішча, з 2008 па 2012 год вёў заняткі на акцёрскім аддзяленні Пензенскага каледжа культуры і мастацтваў.

Апошнія 10 гадоў жыў у Ізраілі, дзе праходзіў працяглы курс лячэння. Памёр 7 ліпеня 2022 года на 90-м годзе жыцця ў Ізраілі. Пахавалі яго там жа 8 ліпеня 2022 г.