Перайсці да зместу

Мішэль Бон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Бон
Імя пры нараджэнні фр.: Michel Louis Bosne[4]
Род дзейнасці тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 13 снежня 1933(1933-12-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1990(1990-07-24)[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Caroline Beaune[d]
Альма-матар

Мішэль Бон, сапраўднае імя Мішэль Луі Босн (фр.: Michel Beaune, фр.: Michel Louis Bosne); 13 снежня 1933, Парыж — 24 ліпеня 1990, Клішы-ла-Гарэн) — французскі акцёр тэатра і кіно.

Мішэль Бон нарадзіўся 13 снежня 1933 у Парыжы. Вучыўся ў «Парыжскай кансерваторыі» разам з такімі вядомымі акцёрамі, як Жан-Поль Бельмандо, Жан-П'ер Мар'ель, Жан Рашфор, Анні Жырардо. Кар’еру пачаў у парыжскіх тэатрах. З 1960 года здымаўся ў кіно.

Быў у адносінах з актрысай Жаннай Маро. У шлюбе з актрысай Мірэй Кальва-Платэра ў Мішэль Бона нарадзіліся дочкі Караліна (1959—2014), хросніца Бельмандо, якая таксама займалася акцёрскай дзейнасцю, і Наталі.

Памёр ад анкалогіі ў 1990 годзе ва ўзросце 56 гадоў у Клішы.

Зноскі