Жан-Поль Бельмандо
Жан-Поль Бельмандо | |
---|---|
фр.: Jean-Paul Belmondo | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 2021[5][6][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul Belmondo[d][9] |
Жонка | Élodie Constantin[d] і Natty Tardivel[d] |
Дзеці | Patricia Belmondo[d], Florence Belmondo[d], Поль Бельмандо (аўтагоншчык) і Stella Belmondo[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінапрадзюсар, кінаакцёр, каскадзёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэатральны рэжысёр |
Кар’ера | 1957—2008 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000901 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Поль Бельмандо (фр.: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933[1][2][…], Нёі-сюр-Сен, Францыя[3][4][…] — 6 верасня 2021[5][6][…], VII акруга Парыжа, Францыя[7]) — французскі акцёр, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце «французскай новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханні» (1960).
У першых сваіх карцінах ён стварыў вобраз маладога бунтара з захапляльнай усмешкай і стаў адным з любімых акцёраў еўрапейскай моладзі. Часцей за ўсё гуляў вострахарактарныя ролі ў камедыях і баевіках.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен.
Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Дзюкса і Р. Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах.
З 1956 года — у кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адвержаныя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч долараў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Авантурысты», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіскі», 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).
Памёр 6 верасня 2021 года[10].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Анёл на зямлі» (1959) — Мішэль
- «На апошнім дыханні» (1960),
- «Пісьмы паслушніцы» (1960),
- «Чачара» (1960),
- «Жанчына ёсць жанчына» (1960),
- «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961),
- «Славутыя любоўныя гісторыі» (1961),
- «Картуш» (1962),
- «Дражэ з перцам» (1963) — Раймон, легіянер
- «Сто тысяч долараў на сонцы» (1964),
- «Чалавек з Рыа» (1964),
- «Шалёны П’еро» (1965),
- «Злодзей» (1967),
- «Барсаліна» (1969) — Франсуа Капэла
- «Цудоўны» (1973)
- «Ставіскі» (1974)
- «Труп майго ворага» (1976),
- «Хто ёсць хто» (1979),
- «Прафесіянал» (1981),
- «Ас з асаў» (1982),
- «Авантурысты» (1984),
- «Вясёлы Вялікдзень» (1985)
- «Адвержаныя» (1995).
- «Адзін шанец на дваіх» (1998) (Леа Брасак)
- «Чалавек і яго сабака» (2021) (Шарль)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кінаўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Кінапрэмія «Сезар» (1989) за фільм «Пястунок лёсу»
Дзяржаўныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Зноскі
- ↑ а б Jean-Paul Belmondo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jean-Paul Belmondo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б BFI Film & TV Database
- ↑ а б http://www.lipstickalley.com/showthread.php?t=230212&page=109
- ↑ а б Jean-Paul Belmondo est mort / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ а б https://www.lefigaro.fr/cinema/jean-paul-belmondo-le-magnifique-est-mort-20210906
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 15 кастрычніка 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.cnews.fr/culture/2021-09-06/son-pere-paul-sa-carriere-son-heritagequand-jean-paul-belmondo-nous-parlait-de
- ↑ Памёр францускі актор Жан-Поль Бельмандо
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан-Поль Бельмандо
- Жан-Поль Бельмандо на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Нёі-сюр-Сен
- Памерлі 6 верасня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Камандоры французскага ордэна «За заслугі»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Леапольда I
- Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
- Акцёры Францыі