Марк Аляксандравіч Асвяцімскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Асвяцімскі)
Марк Аляксандравіч Асвяцімскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 24 красавіка 1886(1886-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1938(1938-11-10) (52 гады)
Месца смерці

Марк Аляксандравіч Асвяці́мскі (24 красавіка 1886, г. Слуцк10 лістапада 1938) - беларускі палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1918 года ў расійскай партыі эсэраў. У 19191920 гадах член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), у 19191924 гадах старшыня яе Слуцкага камітэта, член культурна-асветнага таварыства «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 годзе член Беларускай рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Беларускай вайсковай камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 гадах быў арыштаваны ВЧК. У 1924 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. У 1930-я гг. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбіната. 11 лютага 1938 года арыштаваны, 1 лістапада 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 13 ліпеня 1960 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]