Наан (страва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Наан

Наан — пшанічная аладка, страва індыйскай нацыянальнай кухні. Акрамя таго, страва мае шырокае распаўсюджванне ў Афганістане, Іране, Непале, Пакістане, Таджыкістане, Узбекістане і прылеглых рэгіёнах. У цюркскіх мовах (напрыклад, казахскай, кыргызскай, узбекскай, уйгурскай і г. д.) хлеб называюць нан (запазычанне з персідскай).

Аснову аладкі складае дражджавое пшанічнае цеста. У якасці начынкі могуць выкарыстоўвацца розныя дадаткі накшталт фаршу з бараніны, гародніны, сыра ці бульбы. З прыпраў і рэзкіх затавак выкарыстоўваюцца кмен, часнык, кеўра, разынкі.

Наан ядуць разам з супамі, гарбатай ці ў якасці асноўнай стравы.

Зноскі