Наваельненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наваельненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Новая Ельня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 31 студзеня 1992

Навае́льненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новая Ельня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 студзеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Беразяцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Наваельненскага сельсавета было 26 населеных пунктаў[2]. 31 студзеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сідараўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.