Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж
Дата заснавання 5 ліпеня 1963
Тып каледж
Размяшчэнне Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца, Ктатарава, д. 22.
ngpk.by/ru/

Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Наваполацка. Заснавана ў 1963 годзе. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў, тэхнолагаў, будаўнікоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

5 ліпеня 1963 года на базе філіяла Мінскага палітэхнікума быў адкрыты Полацкі нафтавы тэхнікум. Першымі навучэнцамі дзённага і вячэрняга аддзялення былі будаўнікі, механікі і тэхнолагі. У чэрвені 1967 г. першыя 175 дыпломаў былі ўручаны маладым спецыялістам, якія атрымалі кваліфікацыю тэхнікаў-механікаў, тэхнолагаў, будаўнікоў.

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР у ліпені 1968 г. тэхнікум перайменаваны ў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. У снежні 1968 г. за дасягненне высокіх вынікаў у сацыялістычным спаборніцтве тэхнікум узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1979 г. тэхнікум узнагароджаны Ганаровай граматай і трэцяй грашовай прэміяй па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва калектываў ССНУ Мінвуза СССР за павышэнне эфектыўнасці і якасці працы. У 1980 г. тэхнікум узнагароджаны Ганаровай Граматай прэзідыума Рэспубліканскага Савета педагагічнага таварыства СССР за дасягненне высокага ўзроўню навукова-метадычнай работы, шырокае ўключэнне выкладчыцкага саставу ў распрацоўку праблем педагогікі сярэдняй спецыяльнай школы.

15 ліпеня 1987 года Наваполацкі нафтавы тэхнікум перайменаваны ў Наваполацкі політэхнічны тэхнікум.

20 жніўня 2001 года тэхнікум стаў называцца: УА «Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум». З 19 красавіка 2010 года нувучальная ўстанова змяніла назву на УА «Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж».

1 ліпеня 2014 года каледж аб’яднаны з УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй нафтахіміі».

За час сваёй працы ў каледжы падрыхтавана звыш 12 тыс. спецыялістаў для народнай гаспадаркі нашай рэспублікі і былога СССР, многія з якіх атрымалі дыпломы з адзнакай. Сярод выпускнікоў каледжа шмат заслужаных людзей, якія з гонарам працуюць на найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах, у будаўніцтве, у розных установах[1].

Вядомыя навучэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]