Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт
англ.: Navajo Technical University
Арыгінальная назва англ.: Navajo Technical University
Заснаваны 1979
Студэнты 1 350[1]
Размяшчэнне Краўнпойнт, Нью-Мексіка, ЗША
Сайт navajotech.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт (англ.: Navajo Technical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Краўнпойнт у штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшай племянной вучэльняй у ЗША (г.зн. арыентуецца ў асноўным на адукацыйныя патрэбы і даследаванні племені індзейцаў наваха). Ён быў акрэдытаваны Камісіяй па пытаннях вышэйшай адукацыі ЗША з 2005 года і з'яўляецца сядзібай для першай акрэдытаванай праграмы ветэрынарных тэхнікаў у індзейскай рэзервацыі. Вучэльня была заснавана ў 1979 годзе як Цэнтр навыкаў наваха. У 2006 годзе Нацыянальны савет наваха ўхваліў змену назвы вучэльні на Навахаўскі тэхнічны каледж. Назва ўстановы была зменена яшчэ раз у 2013 годзе на цяперашнюю.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа бізнесу
  • Школа прыкладных тэхналогій
  • Школа інжынерыі, матэматыкі і тэхналогій
  • Школа медсястрынства
  • Школа прыродазнаўчых навук
  • Школа мастацтваў і гуманітарных навук
  • Школа даследаванняў наваха

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]