Навукаград
Навукаград Расійскай Федэрацыі — муніцыпальнае ўтварэнне са статусам гарадской акругі[1], якое мае высокі навукова-тэхнічны патэнцыял, з горадаўтваральным навукова-вытворчым комплексам.
Тэрмін «навукаград» з'явіўся ў 1991 годзе. Афіцыйна першым навукаградам стаў Обнінск.
Спіс навукаградаў, якім афіцыйна прысвоены гэты статус паводле федэральнага закона «Аб статусе навукаграда»:
- Бійск, Алтайскі край
- Дубна, Маскоўская вобласць
- Жукоўскі, Маскоўская вобласць
- п.г.т. Кальцова, Новасібірская вобласць
- Каралёў, Маскоўская вобласць
- Мічурынск, Тамбоўская вобласць
- Пецяргоф, Санкт-Пецярбург
- Пушчына, Маскоўская вобласць
- Обнінск, Калужская вобласць
- Рэутаў, Маскоўская вобласць
- Троіцк, Маскоўская вобласць
- Фразіна, Маскоўская вобласць
- Чарнагалоўка, Маскоўская вобласць
- Пратвіно, Маскоўская вобласць