Навум Сямёнавіч Леках
Навум Сямёнавіч Леках | |
---|---|
Дата нараджэння | 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996 |
Месца смерці | |
Дзеці | Сямён Навумавіч Леках |
Род дзейнасці | урач, хірург, медыцынскі адміністратар |
Узнагароды |
Навум Сямёнавіч Леках (1908—1996) — беларускі ўрач. Заслужаны дзеяч Беларускай ССР (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Дзісне ў 1908 годзе. 14 чэрвеня 1942 года, калі гітлераўцы расстралялі больш за дзве тысячы яўрэяў, Навуму Лекаху пашчасціла выратавацца ад смерці праз дапамогу беларускай сям’і[1].
Працаваў хірургам у спецатрадзе ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне[1].
Пасля вайны працаваў галоўным урачом і хірургам у бальніцы ў Глыбокім. З 1950 г. працаваў урачом станцыі пералівання крыві ў Полацку[1].
У 1990-х з сям’ёй пераехаў ў Ізраіль, дзе працаваў і жыў да сваіх апошніх дзён. Навума Сямёнавіча не стала ў 1996 годзе[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Элеанора Генрыхаўна Леках (Альшванг), акушэр-гінеколаг, узначальвала жаночую кансультацыю ў Полацку, дзяжурыла ў раддоме, чытала лекцыі ў Полацкім медыцынскім вучылішчы[1].
Дзеці — Лізавета, Сямён і Клара[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісне
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Хірургі Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці беларускай аховы здароўя