Перайсці да зместу

Навікула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навікула

Navicula bullata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Navicula Bory, 1822

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  3649
NCBI  50949
EOL  11750
FW  68421

Навікула (Navicula[1] — лодачка) — род аднаклетачных водарасцей з аддзела дыятомавых (Bacillariophyta).

Каля 500 відаў распаўсюджаны ва ўсіх тыпах прэснаводных і марскіх экасістэм. Дамінуюць у бентасе. Сустракаюцца ў складзе планктону ў выглядзе асобных клетак або злучанымі ў стужкі.

Клеткі адзіночныя, з двума хларапластамі, рэдка ў калоніях. Створкі панцыра ланцэтнай або лінейнай формы, звужваюцца да канцоў, з характэрным шчылінападобным швом, што фарміруе здольнасць водарасці рухацца. Падоўжаныя адтуліны панцыра, пакрытыя з унутранага боку тонкім перфараваным слоем крэмянязёма, утвараюць адзіночныя рыскі. Клеткі могуць выдзяляць слізь, якая дазваляе ім слізгаць па субстраце[2].

Раней род навікула налічваў каля 1000 відаў і лічыўся самым буйным сярод дыятомавых водарасцей. У сучаснай сістэматыцы з яго выдзелена больш за 50 новых родаў (Fallacia, Sellaphora, Mayamaea і інш.).

  1. Navicula Bory, 1822. AlgaeBase. Праверана 28 верасня 2014.
  2. Navicula Bory. silicasecchidisk.conncoll.edu. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 28 верасня 2014.