Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Bory)
Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан
Дата нараджэння 6 ліпеня 1778(1778-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1846(1846-12-22)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, палітык, батанік, журналіст, ваенны, географ, энтамолаг, мастак-ілюстратар навуковых прац
Навуковая сфера батаніка
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Jean Baptiste Bory de Saint-Vincent на Віківідах
Старонка на Віківідах

Жан-Батыст Жорж Мары Жэнеўеў Марселен Бары дэ Сен-Венсан (фр.: Jean-Baptiste George Marie Geneviève Marcellin Bory de Saint-Vincent; 6 ліпеня 1778 — 22 снежня 1846) — французскі батанік, прыродазнаўца, вулканолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1791—1793 гадах вывучаў медыцыну і хірургію. У 1798 годзе ўладкаваўся ў якасці натураліста ў экспедыцыю капітана Нікаля Бадэна ў Аўстралію, але па дарозе — на Маўрыкіі — адстаў ад яго і да 1802 года наведаў і даследаваў найблізкія да Афрыкі астравы, як у Атлантыцы так і Індыйскім акіяне, у тым ліку Рэюньён. Вынікі гэтага падарожжа ён выклаў у «Essai sur les îles fortunées et l’antique Atlantide, ou précis de l’histoire générale de l’archipel des Canaries» (Парыж, 1803) і «Voyage dans les quatres principales îles des mers d’Afrique» , Ténériffe, Maurice, Bourbon et Sainte-Hélène" (3 тамы, Парыж, 1804).

Пасля свайго вяртання капітан драгунаў французскай арміі Бары прымаў удзел у бітвах пры Ульме і Аўстэрліцы, у 1808 годзе адправіўся ў Іспанію, дзе служыў у генеральным штабе маршала Сульта. Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.

Пасля вяртання Напалеона ў 1815 годзе Бары служыў у чыне палкоўніка, а з прычыны гэтага па дэкрэце аб амністыі павінен быў на 6 гадоў выдаліцца з Францыі. І з 31 студзеня 1816 года пражываў у Ахене, а затым у Бруселі, дзе выдаваў разам з Ван Монсам «Annales de sciences physiques» (8 тамоў, 1819—1821).

Тады ж напісаны ім «Voyage souterrain» (Парыж, 1821), пасля наведвання каменяломняў каля Маастрыхта. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1820 годзе, Бары пісаў шмат у ліберальных часопісах, а ў 1829 годзе пастаўлены на чале экспедыцыі ў Марэю і на Кікладскія астравы. Справаздача ператварылася ў сачыненне «Expédition scientifique de Morée» (Парыж і Страсбург, 1832, з атласам), у якім аддзел батанікі апрацаваны Бары.

У 1832 годзе браў удзел у стварэнні Французскага энтамалагічнага таварыства.

Затым выдаў яшчэ разам з Л. А. Шабардам «Nouvelle flore du Péloponnèse et des Cycklades».

У 1830 годзе абраны членам Французскай Акадэміі навук пасля смерці Ламарка.

Агульная ўвага звярнула на Бары таксама яго сачыненне «L’homme, essai zoologique sur le genre humain» (2 тамы, 2-е выданне, Парыж, 1827).

Акрамя таго, удзельнічаў у шматлікіх навуковых часопісах, рэдагаваў «Dictionnaire classique de l’histoire naturelle» (у 17 тамах; 1822—1831, сумесна з Жафруа Сент-Ілерам) і ў 1839 годзе ўзяў на сябе кіраўніцтва вучонай камісіяй, пасланай урадам у Алжыр.

Зноскі

  1. а б Geneviève, Jean-Baptiste, Marcellin Bory De Saint-Vincent // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean Baptiste Bory De Saint-Vincent // GeneaStar
  3. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 лістапада 2023.