Нагалаватка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нагалаватка
Jurinea mollis (Weiche Silberscharte) IMG 8042.JPG
Jurinea mollis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Jurinea Cass. (1821)

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  41593
EOL  1327354
GRIN  g:6230
IPNI  9554-1

Нагалаватка[3] (Jurinēa) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Таксанамічную назву род атрымаў у гонар швейцарскага прафесара медыцыны і прыродазнаўца Луі Журына[de].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Лісце простае, суцэльнае, перыстарассечанае або перыстараздзельнае.

Кошыкі шматкветкавыя, рэдка малакветкавыя, гамагамныя, адзінкавыя або сабраны ў агульныя шчыткападобныя або шчыткападобна-мяцёлкавыя суквецці. Абгортка чашападобная, яйкападобная, зваротна-паўшарападобная, шарападобная, кубкавая або цыліндрычная, 3,5—40 мм у дыяметры; лісточкі травяністыя або скурыста-травяністыя, павуціністыя або голыя, чарапіцавыя або радзей роўнадоўгія. Кветаложа плоскае.

Кветкі трубчастыя, абодваполыя, гермафрадытныя, пладучыя. Вяночак бледна-ружовы, крэмавы, ружовы, пурпуровы або цёмна-пурпуровы, правільна ці ледзь коса пяцінадрэзаны, да аснавання звужаны, звычайна залозісты, не апушаны. Ніткі тычынак свабодныя, голыя; пылавікі голыя, злітаваныя, ля аснавання дзідападобныя, са шчацінкападобнымі прыдаткамі ля аснавання; надсувязнікі вузкадзідападобныя. Лычык двухрассечаны, ля аснавання з пучком кароткіх шчацінак, галіны лычыка дугападобна разбежныя; слупок голы.

Плод — зваротнапірамідальная або прадаўгаватая сямянка, чатырохгранная або сціснутая; чубок шматрадны, са шчацінкамі рознай даўжыні.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Віды роду сустракаюцца ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, ва Усходняй Сібіры, у Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род змяшчае больш за 200 відаў, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нагалаватка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 114.
  • Ильин М. М. Род 1584. Наголоватка — Jurinea Cass. // Флора СССР : в 30 т. / начато при рук. и под гл. ред. В. Л. Комарова. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1962. — Т. 27 / ред. тома Б. К. Шишкин, Е. Г. Бобров. — С. 538—704. — 653 с.
  • Чернева О. В. Род Наголоватка — Jurinea Cass. // Флора европейской части СССР / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — Л.: Наука, 1994. — Т. VII. — С. 221—229. — 317 с. — 920 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Наголоватка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)  (Праверана 1 жніўня 2014)