Нагачу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нагачу
кіт.: 纳哈出
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 1388
Дзейнасць палкаводзец

Нагачу, Нахачу (кіт.: 纳哈出; каля 1320—1388) — лідар уранхайцаў  (руск.), военачальнік дынастыі Паўночная Юань  (руск.) у Ляадуне і Маньчжурыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нагачу захаваў вернасць дынастыі Паўночная Юань  (руск.) і кантраляваў правінцыю Ляаян. У сярэдзіне 1380-х гадоў Нагачу падпарадкаваў сваёй уладзе мангольскія плямёны на шырокай тэрыторыі на поўнач ад Кітая, уключаючы сучасныя правінцыі Жэхэ і Ляанін. Нагачу ўмацаваўся на паўночным усходзе Кітая і меў дастаткова вялікія сілы, каб пагражаць уварваннем у створаную Мінскую імперыю у мэтах аднаўлення ўлады мангольскай дынастыі Юань у Кітаі.

У 1387 годзе мінскі імператар Чжу Юаньчжан арганізаваў вялікі ваенны паход супраць Нагачу ў Ляадун[1]. 200-тысячнай кітайскай арміяй камандаваў генерал Фэн Шэн  (англ.). У яго падначаленні знаходзіліся генерал Фу Юдэ  (руск.) і Лань Юй  (руск.), якія камандавалі асобнымі войскамі, а таксама прынц Чжу Дзі, камандуючы гвардыяй. Нагачу быў акружаны і вымушаны быў капітуляваць перад пераўзыходнымі сіламі кітайскай арміі. Нагачу і тысячы яго афіцэраў і сваякоў былі адпраўленыя ў ссылку ў Нанкін, першую сталіцу дынастыі Мін. Імператар дараваў Нагачу тытул маркіза і жалаванне ў 2000 пікулаў зерня, маёнтак у Цзянсу і асабняк у Нанкіне. Нагачу памёр блізу Учана 31 жніўня 1388 года, верагодна, ад празмернага ўжывання алкаголю, і быў пахаваны за межамі Нанкіна[2].

Зноскі

  1. Harmony and War: Confucian Culture and Chinese Power Politics, by Yuan-kang Wang
  2. Willard J. Peterson, John King Fairbank, Denis Twitchett. The Cambridge History of China, vol. 7, p. 158.