Цзянсі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Цзянсі́ — правінцыя на ўсходзе Кітая.

Плошча 166,6 тыс. км². Насельніцтва 41,86 млн ч. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Наньчан.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Унутраную частку займае нізінная раўніна ў басейне возера Паянху, па ускраінах — горныя хрыбты (Уішань, Цзюліншань, Муфушань). Галоўныя рэкі — Янцзы і Ганьцзян.

Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня 4—10 °C, ліпеня 27—30 °C, ападкаў 1400—1700 мм за год.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Галоўная культура — паліўны рыс (па 2 ураджаі за год). Вырошчваюць таксама пшаніцу, ячмень, батат, бабовыя, чай, цытрусавыя і тэхнічныя культуры (бавоўнік, джут, рамі, тытунь, цукровы трыснёг, алейныя). Гадуюць свіней, буйную рагатую жывёлу, у т.л. буйвалаў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства.

Здабыча вальфраму, свінцу, волава, цынку, медзі, малібдэну, марганцу, золата, урану, каменнага вугалю.

Прамысловасць: машынабудаванне (аўтамабілі, трактары, станкі), тэкстыльная, шкляная, фарфоравая (найбольшая ў Кітаі фабрыка ў г. Цзіндэчжэнь), папяровая, хімічная, харчовая.

Найбольшыя гарады: Наньчан, Цзіндэчжэнь, Цзюцзян, Ганьчжоў.

Суднаходства па возеры Паянху, рэках Янцзы і Ганьцзян.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]