Юнлэ (кіт. трад. 永樂, спр. 永乐, піньінь Yǒng lè, літаральна: «Вечнае шчасце») — дэвіз праўлення трэцяга імператара дынастыі Мін у Кітаі Чжу Дзі з 17 ліпеня 1402 г. да яго смерці ў 1424 годзе. Чжу Дзі называюць другім заснавальнікам дынастыі. Храмавае імя — Чэн-цзу (кіт. спр. 成祖, піньінь Chéngzǔ), пасмяротнае імя — Вэнь-хуандзі (кіт. спр. 文皇帝, піньінь Wén huángdì, літаральна «культурны імператар»).