Надзія Надзім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Надзія Надзім
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 2 студзеня 1988(1988-01-02)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства
Рост 175 см
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Фартуна Ёрынг[d]
2014—2015 NJ/NY Gotham FC[d] 21 (11)
2016—0000 Портленд Торнс[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзія Надзім (дацк.: Nadia Nadim; 2 студзеня 1988, Герат) — дацкая футбалістка, нападніца клуба «Расінг» (Луісвіль) і нацыянальнай зборнай Даніі  (руск.). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2017  (руск.).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Гераце, затым жыла ў Кабуле з бацькамі і чатырма сёстрамі[4]. З сям’ёй пераехала ў Данію ў 2000 годзе пасля таго, як яе бацьку (генерала Афганскай нацыянальнай арміі  (англ.)) пакаралі смерцю талібы[5]. У Даніі пачала займацца футболам.

З 2012 года выступала за клуб «Фартуна  (руск.)»[6].

У канцы 2014 года падпісала кантракт з клубам NWSL  (руск.) «Скай Блу  (руск.)». Згуляўшы ў шасці матчах, запісала на свой рахунак сем мячоў і тры галявыя перадачы. 16 лютага 2015 года падоўжыла кантракт з клубам яшчэ на адзін сезон.

14 студзеня 2016 года абмяняна ў «Портленд Торнс  (руск.)»[7]. У сезоне 2016 года стала найлепшым бамбардзірам каманды, забіўшы дзевяць мячоў у 20-ці гульнях. «Портленд» стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату.

Са студзеня 2018 года спартсменка выступае за англійскі клуб «Манчэстэр Сіці  (руск.)»[8].

Зборная[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе, калі Надзіі споўнілася 18 гадоў, яна стала грамадзянкай Даніі. Дазвол выступаць за зборную Даніі спартсменка атрымала ад FIFA у 2009 годзе[9].

У складзе нацыянальнай каманды Надзім дэбютавала на Кубку Алгарве  (англ.) 2009 года[10]. Яна прымала ўдзел у чэмпіянатах Еўропы  (руск.) 2009  (руск.), 2013  (руск.) і 2017  (руск.) гадоў.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 2013 года вучыцца на ўрача. Мусульманка[11].

Размаўляе на дзевяці мовах: дацкай, англійскай, нямецкай,французскай, персідскай, арабскай, дары, урду і хіндзі[12].

Зноскі

  1. Nadia Nadim // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nadia Nadim // FBref.com
  3. http://nadianadim.com/ Праверана 28 жніўня 2021.
  4. Nadia Nadim: Veni Vidi Vici. ourgamemag.com. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2015. Праверана 8 снежня 2017.
  5. Muslim women and sport. books.google.com. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 8 снежня 2017.
  6. Nadia Nadim. uefa.com. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2011. Праверана 8 снежня 2017.
  7. Thorns FC acquire forward Nadia Nadim, third pick in 2016 NWSL College Draft from Sky Blue FC. timbers.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2019. Праверана 8 снежня 2017.
  8. Nadia Nadim: Manchester City Women sign Denmark striker. bbc.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  9. Nadia Nadim klar til kvindelandsholdet(недаступная спасылка). dbu.dk. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2018. Праверана 8 снежня 2017.
  10. Nadia Nadim – Danish Football Association profile. dbu.dk. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2019. Праверана 8 снежня 2017.
  11. Nadia Nadim Fled Afghanistan. Now She's a Portland Thorns Forward and a Medical Student. pdxmonthly.com. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 8 снежня 2017.
  12. The Afghan refugee and trainee surgeon who can speak nine languages - and has just signed for Manchester City. manchestereveningnews.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 8 снежня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]