Надмагілле Станіслава Радзівіла
| ||
Вілем ван дэн Блоке[d] | ||
Надмагілле Станіслава Радзівіла. паміж 1618 і 1623 | ||
Касцёл Святых Францыска і Бернарда, Вільнюс | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надмагілле Станіслава Радзівіла — скульптурнае надмагілле маршалка вялікага літоўскага Станіслава Радзівіла (1559—1599) у Віленскім бернардзінскім касцёле. Пастаўлены помнік недзе паміж 1618 і 1623 гадамі сынам Станіслава Альбрэхтам, падканцлерам вялікім літоўскім.
Выкананне гэтага помніка прыпісваецца Вільгельму ван дэн Блокэ (1550—1628), вучню фламандскага скульптара Карнеліуса Флорыса. Варштат ван дэн Блокэ, дзе працаваў і яго сын, архітэктар і разьбяр Абрагам (1572—1628), канкурыраваў нават з кракаўскімі і выконвае самый разнастайныя заказы. У некаторых з помнікаў, як і ў віленскім помніку, памёршыя наказаны ў выглядзе рыцараў, што ляжаць на вечцы саркафага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Надмагілле выканана ў традыцыях паўночнага маньерызму. Паміж калонамі, у арцы, на вечцы мармуровага саркафага фігура спячага рыцара. Галава яго абапіраецца на далонь, ногі сагнутыя пад прамым вуглом і перакрыжаваны. Фігура рыцара падоўжаных прапорцый, поза зграбная. Калоны з абодвух бакоў акаймоўваюць валюты. Базы калон упрыгожаны картушамі, гермамі, маскаронамі. Верхняя частка надмагілля ў выглядзе порціка з разарваным франтонам, які ўвенчваецца алегарычнымі фігурамі. У порцік укампанавана шматфігурная рэльефная кампазіцыя «Уваскрэсенне», напоўненая дынамікай і рухам, паабапал яе — алегарычныя фігуры жанчын.
Помнік Станіславу Радзівілу адрозніваецца характэрным мастацка-стылістычным афармленнем. Вільгельм ван дэн Блокэ надаваў вялікую ўвагу дэкаратыўнай акаймоўцы помнікаў, але ў той жа час імкнуўся зберагаць раўнавагу паміж дэкаратыўнай і архітэктурнай часткамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 82-83. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Надмагілле Станіслава Радзівіла