Маршалак вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маршалак вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак земскі літоўскі) — адна з цэнтральных пасад у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прымаў замежных паслоў, найвышэйшых урадоўцаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бяспекай манарха, прызначаў дваранаў. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных спраў.

Пасада ўтварылася ў час праўлення вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.

У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у іерархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасць. Пасля Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сенаце.

Спіс вялікіх маршалкаў літоўскіх[правіць | правіць зыходнік]

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Земскія маршалкі літоўскія
1398 1411 Станіслаў Чупурна
(Stanisław Czupurna)
Памер
1411 1432 Румбольд Валімонтавіч
(Rumbold Wolimuntowicz)
Herb Zadora.PNG Пакараны смерцю князем Жыгімонтам Кейстутавічам
1433 1434 Радзівіл Осцікавіч
(Radziwiłł Ościkowicz)
Herb Traby.jpg
1434 1459 Петраш Мантыгірдавіч
(Piotr Montygerdowicz)
POL COA Wadwicz.svg Памер
1463 1475 Радзівіл Осцікавіч
(Radziwiłł Ościkowicz)
Herb Traby.jpg Другі раз.
Адначасова троцкі ваявода.
Паступіў на віленскага кашталяна
1475 1477 Станька Судзівоевіч Herb Zadora.PNG Паступіў на троцкага ваяводу
1477 1480 Марцін Гаштольд
(Marcin Gasztołd)
POL COA Abdank.svg Адначасова кіеўскі ваявода.
Паступіў на троцкага ваяводу
1480 1490 Багдан Саковіч
(Bohdan Sakowicz)
Herb Pomian.svg Адначасова з 1484 троцкі ваявода.
Памер
1491 1497 Пётр Мантыгірдавіч Белы
(Piotr Montygerdowicz Biały)
POL COA Wadwicz.svg Адначасова троцкі ваявода.
Памер
1498 1505 Ян Юр’евіч Забярэзінскі
(Jan Jurjewicz Zabrzeziński)
POL COA Leliwa.svg Адначасова троцкі ваявода.
Пазбаўлены пасады
1505 1510 Мікалай Радзівіл
(Mikołaj Radziwiłł)
Mikołaj Radziwiłł Amor Poloniae.PNG Адначасова троцкі ваявода.
Паступіў на віленскага ваяводу і літоўскага канцлера
1510 1512 Мікалай Кезгайла
(Mikołaj Kieżgajło)
Herb Zadora.PNG Памер
1512 1513 або 1514 Станіслаў Кішка
(Stanisław Kiszka)
Stanisłaŭ Kiška. Станіслаў Кішка (XVII).jpg Памер
1514 1522 Ян Радзівіл Барадаты
(Jan Radziwiłł)
Jan Radzivił Baradaty. Ян Радзівіл Барадаты (XVII).jpg Паступіў на троцкага кашталяна.
Памер у тым жа годзе
1522 1538 Ян Янавіч Забярэзінскі
(Jan Janowicz Zabrzeziński)
POL COA Leliwa.svg Адначасова новагародскі, з 1530 троцкі ваявода.
Памер
1544 1565 Мікалай Радзівіл Чорны
(Mikołaj Radziwiłł Czarny)
Mikołaj Radziwiłł Czarny.JPG Адначасова з 1550 канцлер літоўскі і з 1551 віленскі ваявода.
Памер.
Вялікія маршалкі літоўскія
1566 1579 Ян Еранімавіч Хадкевіч
(Jan Hieronimowicz Chodkiewicz)
POL COA Chodkiewicz.svg Адначасова жамойцкі староста, з 1574 віленскі кашталян.
Памер.
1579 1586 Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
(Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka)
Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (1733-37).jpg Паступіў на троцкага кашталяна
1586 1592 Альбрэхт Радзівіл
(Albrecht Radziwiłł)
Albrecht Radziwiłł.PNG Брат папярэдняга.
Памер
1592 1595 Станіслаў Радзівіл
(Stanisław Radziwiłł)
Stanisław Radziwiłł Grand Marshal of Lithuania.PNG Брат папярэдняга.
Паступіў на жамойцкага старосту
1597 1615 Крыштаф Дарагастайскі
(Krzysztof Dorohostajski)
Kryštap Darahastajski. Крыштап Дарагастайскі (I. Sadelar, 1605).jpg Памер
1615 1621 Пётр Весялоўскі
(Piotr Wiesiołowski)
POL COA Ogończyk.svg Памер
1621 1635 Ян Станіслаў Сапега
(Jan Stanisław Sapieha)
Jan Stanisłaŭ Sapieha. Ян Станіслаў Сапега (1709).jpg Памер
1635 1637 Крыштаф Весялоўскі
(Krzysztof Wiesiołowski)
Kryštap Viesiałoŭski. Крыштап Весялоўскі (1636).jpg Памер
1637 1654 Аляксандр Людвік Радзівіл
(Aleksander Ludwik Radziwiłł)
Aleksander Ludwik Radziwiłł.PNG Паступіў на полацкага ваяводу.
Памер у тым жа годзе
1654 1669 Крыштаф Завіша
(Krzysztof Zawisza)
Herb Łabędź 1.svg Паступіў на віленскага кашталяна
1669 1679 Аляксандр Гіларый Палубінскі
(Aleksander Hilary Połubiński)
Alaksandar Hilary Pałubinski. Аляксандар Гіляры Палубінскі (XVII).jpg Памер
1679 1690 Станіслаў Казімір Радзівіл
(Stanisław Kazimierz Radziwiłł)
Stanisłaŭ Kazimier Radzivił. Станіслаў Казімер Радзівіл (1733-37).jpg Памер
1691 1695 Ян Кароль Дольскі
(Jan Karol Dolski)
POL COA Kosciesza I.svg Памер
1699 1703 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
Herb Sapiehów.PNG У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ
1703 1712 Марцыян Дамінік Валовіч
(Marcjan Dominik Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Памер
1705 1708 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
Herb Sapiehów.PNG Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім
1713 1734 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
Herb Sapiehów.PNG Пасля свайго зацвярджэння на троне Аўгуст Моцны абвясціў Сапегам амністыю і вярнуў пасады.
Памер
1734 1750 Павел Кароль Сангушка
(Paweł Karol Sanguszko)
Paweł Karol Sanguszko.jpg Памер
1750 1768 Ігнацы Агінскі
(Ignacy Ogiński)
Herb Ogińskich.PNG Паступіў на віленскага кашталяна
1768 1781 Юзаф Сангушка
(Józef Sanguszko)
Juzef Paŭlin Sanguška. Юзэф Паўлін Сангушка (XVIII).jpg Памер
1781 1790 Уладзіслаў Гуроўскі
(Władysław Gurowski)
Władysław Roch Gurowski.PNG Памер
1791 1793 Ігнацы Патоцкі
(Ignacy Potocki)
Ignacy Potocki.PNG Адмовіўся ад пасады
1793 1795 Людвік Скумін-Тышкевіч
(Ludwik Tyszkiewicz)
POL COA Tyszkiewicz.svg Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]