Станіслаў Радзівіл (1559—1599)
Станіслаў Радзівіл польск.: Stanisław Radziwiłł | ||
![]() | ||
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст. | ||
![]() Герб «Трубы» | ||
| ||
---|---|---|
1592 — 1595 | ||
Папярэднік: | Альбрэхт Радзівіл | |
Пераемнік: | Крыштаф Дарагастайскі | |
Дзейнасць: | палітык | |
Нараджэнне: | 12 мая 1559 Лукішкі каля Вільні | |
Смерць: | 19 сакавіка 1599 (39 гадоў) | |
Пахаванне: | ||
Род: | Радзівілы | |
Бацька: | Мікалай Радзівіл Чорны | |
Маці: | Альжбета з Шыдлавецкіх | |
Жонка: | Марына з Мышкаў | |
Дзеці: | Станіслаў, Юрый, Мікалай Крыштаф, Альбрэхт Станіслаў | |
Станіслаў Радзівіл (12 мая 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасау) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595).
Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтр — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Новагародскім павеце, Налібокамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа і Юрыя, а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Навучаўся ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам кальвінісцкіх педагогаў, Лейпцыгу, падарожнічаў у Італію, Іспанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1580—1581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.
У шлюбе з Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крысціну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштафа і Альбрэхта Станіслава[1].
Зноскі
- ↑ Радзівіл Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 497.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Радзівіл Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 497. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)